Людзі спрабавалі здагадацца, хто зладзіў такі незвычайны флэшмоб. Многія сыходзіліся на тым, што гэта справа рук кампаніі Velcom: на гэта ўказваў жоўты колер. І інтуіцыя не падвяла беларусаў.

Мэтай аператара было зрабіць горад больш камфортным: свой выгляд у выніку змянілі 15 статуй у Мінску і яшчэ амаль столькі ж у абласных гарадах Беларусі.

Гэтаму папярэднічалі іншыя перформансы: вядомыя мінчукі вязалі шалікі ў нечаканых месцах. Так, Ганна Бонд ў вобразе бабулькі практыкавалася са спіцамі ў вітрыне сталічнага ўнівермага, а марафонец Яўген Быстроў у абліччы імперскага штурмавіка майстраваў адзенне прама ў вагоне метро. Акрамя гэтага, гіганцкі шалік звісаў з балкона гатэля «Еўропа». А больш за ўсё мінакоў здзівіла 70-гадовая бабуля, якая звязала галаўны ўбор на матрацы ў басейне аквапарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?