Настаўніца Анжаліка Борыс прайшла суды і паклёпы, абараняючы права на свабоду асацыяцыі.

Настаўніца Анжаліка Борыс прайшла суды і паклёпы,
абараняючы права на свабоду асацыяцыі.

Галоўная Рада апальнага Саюзу палякаў у Беларусі не прыняла прапановы польскага Міністэрства замежных справаў пра сфармаваньне працоўнай групы для перамоваў з лукашэнкаўскім адламкам арганізацыі на чале зь Юзафам Лучнікам. Гэта адбылося нягледзячы на асабістую прысутнасьць на паседжаньні пасла Польшчы ў Беларусі Хенрыка Літвіна, які назваў інфармацыі газэты «Rzeczpospolita» спэкуляцыяй і заклікаў Раду стварыць групу для перамоваў з Лучнікам. Тым ня менш, рашэньне пра перамовы не прайшло, разам з тым была дэкляравана гатоўнасьць да перамоваў з уладамі, «але ня зь іхнымі марыянэткамі».

У суботу пра сытуацыю вакол СПБ выказаўся прэм'ер Польшчы Дональд Туск. Ён абверг паведамленьні аб існаваньні закулісных дамоваў між адміністрацыямі Польшчы і Беларусі аб нармалізацыі адносінаў узамен за спыненьне падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі.

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка вяртаецца на радзіму. Місія скончылася. На заканчэньне пасол хацеў зрабіць «дэмбельскі акорд» - адным махам вырашыць праблему расколатага СПБ. Спрыяльныя ўмовы (пацяпленьне адносінаў з Захадам) і прыхільнасьць палітыкаў ўрадавай Польскай сялянскай партыі зрабілі сваю справу. Удалося пралабіраваць у польскім МЗС сваю прапанову ўрэгуляваньня. Але хапіла толькі ўзгадваньня ў СМІ, і ўсе ўдзельнікі нібыта гатовай угоды пачалі громка тлумачыцца і казаць, што іх не так зразумелі.

Карацей, Акела прамахнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?