40-гадовая Вольга Чарнецкая памерла 18 лістапада ў Хургадзе. Яна была ў грамадзянскім шлюбе з егіпцянінам. Але жанчына гадавала дваіх дзяцей, якіх усынавіла яшчэ ў Беларусі, калі была замужам у першы раз.

Вольга Чарнецкая з дзецьмі. 

Вольга Чарнецкая з дзецьмі. 

Вольга Чарнецкая сканала ад ішэмічнай хваробы сэрца, паведамляе tut.by. Цяпер МЗС працуе над вяртаннем дзяцей у Беларусь. Хлопчыку і дзяўчынцы каля 5 гадоў. Консул ужо усталяваў кантакт з уладамі Егіпта і з братам загінулай, які жыве ў Беларусі. Былы муж Чарнецкай, беларус, паведаміў, што гатовы вылецець у Егіпет за дзецьмі.

Сваякі памерлай вырашылі, што жанчыну пахаваюць у Егіпце — у сям'і няма грошай перавезці цела ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?