22.11.2017 / 19:54

Кіроўца даваў хабар супрацоўніку ДАІ — і трапіў на відэа 25

Напрыканцы мінулага тыдня на аўтадарозе «Гомель—Урыцкае» 47-гадовы жыхар Гомельскага раёна спрабаваў уручыць хабар у салоне патрульнай машыны ДАІ, але патрапіў на міліцэйскі відэарэгістратар, пра існаванне якога ён не ведаў, паведамляе МУС Беларусі.

Прычынай спробы дачы хабару была адсутнасць тэхагляду яго «Фальксвагена». Паколькі раней мужчына ўжо караўся штрафам за гэта ж, ён паспрабаваў пазбегнуць больш буйнога пакарання за паўторнае парушэнне. Ад хабару афіцэр ДАІ адмовіўся, папярэдзіўшы яго аб супрацьзаконнасці прапановы.

Кіроўца, аднак, папрасіў выключыць святло — і паклаў некалькі купюр паміж сядзеннямі — наўпрост пад уключаным відэарэгістратарам. Інспектар ДАІ неадкладна выклікаў следчую групу, якая задакументавала злачынства.

Затрыманы кіроўца быў змешчаны ў следчы ізалятар. Яго будуць судзіць паводле артыкула «Дача хабару», па якім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Відэа моманту спробы дачы хабару

6
Уладзіслаў / Адказаць
22.11.2017 / 20:14
І калі ж гэта ён выклікаў следчую групу? Хіба пасля слоў: "Ой, Іванавіч, выхадзіце". Не разумею, чаму мент не спрабаваў папярэдзіць вадзіцеля аб яго супрацьпраўных дзеяннях, а толькі трымаў у руках пасведчанне кіроўцы і чакаў, пакуль той дасць грошы. Нейкі "мутны" тып.
6
Fox / Адказаць
22.11.2017 / 20:57
Зламалі жыцце чалавеку, зза ідыецкіх законаў
0
Сергей / Адказаць
22.11.2017 / 21:16

Вось табе і тэхагляд ...
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру