Вялікабрытанія апусцілася на шостае месца ў рэйтынгу найбуйнейшых эканомік свету ў 2017 годзе. Пра гэта паведаміў канцлер казначэйства краіны Філіп Хэманд, паведамляе CNN.

Ён спасылаецца на дадзеныя Міжнароднага валютнага фонду. У рэйтынгу Брытанію апярэдзіла Францыя з аб'ёмам ВУП 2,575 трыльёна даляраў, тады як у каралеўства — 2,565 трыльёна. У казначэйстве зазначаюць, што хоць пакуль адрыў невялікі, пазіцыя Францыі ў наступным годзе ўмацуецца. Яна апярэдзіла канкурэнтку ўпершыню з 2013 года.

Па словах Хэманда, статыстыка сведчыць аб рэзкім запаволенні эканамічнага росту ў Брытаніі, што звязана з працэдурай выхаду з Еўрасаюза. Курс фунта стэрлінгаў упаў, спажывецкія выдаткі панізіліся, а кошты, наадварот, выраслі.

У рэйтынгу МВФ ў 2017 годзе на першым месцы ЗША (19,4 трыльёна даляраў), на другім - Кітай (11,9 трыльёна), на трэцім - Японія (4,9 трыльёна), на чацвёртым - Германія (3,7 трыльёна)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0