Грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў студзені-верасні гэтага года склалі 546,1 рубля. Такія звесткі прыводзіць Белстат. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сярэднемесячныя прыбыткі «беларуса з статыстыкі» выраслі амаль на 7%, піша Tut.by.

У студзені-верасні 2016 года сярэднедушавыя даходы складалі 510,2 рубля або на 35,9 рубля менш, чым цяпер.

Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы, якія ўлічваюць інфляцыю, выраслі ўпершыню са студзеня 2015 года (студзень-верасень 2017 году - + 0,4%). Традыцыйна большую частку даходаў складае заработная плата (62,5% ад усіх даходаў) і трансферты насельніцтву (23,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0