sk.gov.by
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 14-гадовай жыхаркі Вязынкі, што ў Маладзечанскім раёне, паведамляе sk.gov.by.
Школьніца знікла 29 ліпеня. 1 жніўня яе цела было знойдзена ў лясным масіве недалёка ад вёскі. Падазраваны быў неўзабаве затрыманы.
Было ўстаноўлена, што 24-гадовы жыхар Мінска, знаходзячыся ў адной кампаніі з 14-гадовай школьніцай, пагадзіўся правесці яе дадому. Па дарозе, у лясным масіве паблізу садовага таварыства «Ударнік», паміж маладымі людзьмі паўстаў канфлікт, падчас якога абвінавачваны задушыў дзяўчынку.
Па дадзеных следства, абвінавачаны і пацярпелая знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 139 (забойства), ч. 1 арт. 347 (здзек з трупа) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.