23.11.2017 / 11:11

«Бацькі моляць: перасадзіце печань з гепатытам, абы сын выжыў». Алег Румо расказаў пра пяць самых адметных праведзеных аперацый 17

Дырэктар РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, член-карэспандэнт Акадэміі навук Алег Румо расказаў у інтэрв'ю карэспандэнту «Рэспублікі» пра пяць самых адметных аперацый па перасадцы печані.

Алег Румо. Фота Tut.by

* * *

Шаснаццацігадовага Жэню Смірнова прааперавалі ў 2009 годзе. Атруціўся бледнай паганкай. Прывезлі з Гомеля. Знаходзім печань памерлага пацыента з гепатытам С. Па ўсіх дакументах трансплантацыю рабіць нельга. Бацькі моляць: «перасаджвайце з якім заўгодна гепатытам, толькі ратуйце». Мы ў Міністэрства аховы здароўя. Там кажуць: калі гаворка пра выратаванне дзіцяці — працуйце! Пацыента выратавалі, вылечылі вірус. Сёння ён працуе трэнерам.

* * *

Ліяне Буйнавец ішоў другі гадок. Бабуля дала ёй лыжку грыбнага супу. У сям'і гора: памерла ад атручвання сама бабуля, памірае ўнучка. У дзяўчынкі востры некроз печані. А донара няма. І тут гіне васьмімесячнае дзіця. Бацькі даюць дазвол на забор органаў. Усё гэта адбываецца на працягу сутак. Сёння дзяўчынка ўжо школьніца.

* * *

У 2012 годзе па просьбе ўрада Ізраіля рабілі перасадку былому дырэктару Масада. Шум стаяў на ўсю краіну. Апынуліся тады пад прыцэлам СМІ ўсяго свету. Адказнасць каласальная. Пацыенту адмовілі ў вядучых цэнтрах многіх краін. Ён на грані. Пасля папярэдняй кансультацыі са мной сказаў, што будзе аперыравацца толькі тут. Паверыў у нас. Выконваем яму аперацыю, а потым ледзь не молімся, каб паправіўся. Дзіўна, але пацыент забараняў ўводзіць яму якія-небудзь снатворныя пасля аперацыі, разумеючы, што валодае дзяржаўнымі сакрэтамі. Вельмі эмацыйная гісторыя. Такі досвед часам варты многіх гадоў працы.

* * *

Прыехаў пацыент з Японіі. Яму ўжо рабілі перасадку печані ў ЗША. Донарскі орган праслужыў сем гадоў. Потым выйшаў з ладу. Атрымалася, што мы ў японца выдалілі амерыканскую печань і прышылі беларускую. Праз дзесяць дзён паправіўся і з'ехаў дадому. Займаецца дайвінгам. Лічыць сябе часткова беларусам.

* * *

Быў вельмі складаны выпадак, калі аперавалі зусім маладую жанчыну са спалучанай трансплантацыяй печані і ныркі ды яшчэ поўным трамбозам варотнай вены. Прарабілі складаную судзінкавую рэканструкцыю. Праз два гады яна нарадзіла здаровае дзіця.

4
NavuchencaBK / Адказаць
23.11.2017 / 12:14
Расповеду пра колькасьць невыратаваных і недачакаўшыхся чаргі з-за бядноты мы й не чакалі.
29
test_user / Адказаць
23.11.2017 / 12:47
Последний случай: сделали с сложнейшую операцию, а пациентка пошла на огромный риск с беременностью и родами. Не понять таких женщин, ей спасли жизнь, а она это не ценит и ставит себя в рискованную ситуацию.
10
NavuchencaBK / Адказаць
23.11.2017 / 13:37
test_user,
вось нашто маці рызыкаваўшы, гэткага удзячнага ўсім маткам нарадзіўшы? Сваю маці гэтаксама асудзілі? Яна ж гэтаксама рызыкавала, Вас нарадзіўшы.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру