Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам старшыню назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск», міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, азнаёміўся з узорамі хакейных клюшак айчыннай вытворчасці, піша БелТА.
Клюшкі былі зробленыя на базе крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС. Практычна ўсе падобныя ўстановы, адзначыў Ігар Шуневіч, валодаюць неабходнымі вытворчымі базамі. «Адна з клюшак драўляная з лакалізацыяй 100%, другая — пластыкавая з лакалізацыяй парадку 50%, — расказаў міністр».
Кошт драўлянай клюшкі складзе каля 36 рублёў.
Міністр дадаў, што кіраўнік дзяржавы, ацаніўшы якасць хакейных снарадаў, даў даручэнне трохі удасканаліць іх. У прыватнасці, на думку Лукашэнкі, неабходна паменшыць шырыню пяра клюшкі з дрэва.