Некалькі жыхароў Мазыра адзначалі дзень народзінаў сябра ў яго гаражы. Выпілі, пасля зладзілі спаборніцтвы па армрэслінгу. Праз нейкі час вызначыўся бясспрэчны лідар. Адзін з пераможаных гасцей вырашыў зрабіць пераможцу камплімент, маўляў, ён здаровы, як конь.
Такое параўнанне маладому чалавеку не спадабалася і ён ударыў «крыўдзіцеля» некалькі разоў. Праз дзень пасля свята пацярпелы звярнуўся ў бальніцу, аказалася, што ў яго зламаны нос. Па факце хуліганства следчыя распачалі крымінальную справу, паведамляе тэлеканал «Мазыр».
Цяпер «здароваму як конь» мазырчуку пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.