Сёння буйныя крамы электронікі прапануюць тавары ў растэрміноўку або крэдыт. У развітых краінах узяць крэдыт на куплю патрэбнае рэчы — звычайная справа. Многія ж беларусы лічаць, што такім спосабам прадавец хоча падмануць кліента і ўзяць з яго яшчэ больш грошай. Мы вырашылі разабрацца, якія варыянты растэрміноўкі і крэдыту існуюць у Беларусі, чым яны розняцца і які на сёння выгаднейшы.
Часам здараюцца сітуацыі, калі вельмі патрэбная нейкая рэч: для дома, для працы. Бывае, доўга марыш купіць сабе нешта вельмі дарагое, але грошай на гэта няма. Даводзіцца месяц за месяцам адкладаць частку заробка і ўздыхаць кожны раз, праходзячы міма крамы, гледзячы на жаданую рэч з думкай, што калісьці настане дзень, калі вы будзеце мець патрэбную суму і прыйдзеце сюды ўжо з грашыма.
Але вось вы пайшлі ў гандлёвы цэнтр і знайшлі прыгожую кашулю. І ў вас імгненна з’явілася новае жаданне. Вы бераце з адкладзеных грошай трохі на кофту, у іншым месяцы яшчэ на нешта, і яшчэ… І ў выніку ваша глабальная мэта — набыць тую рэч, на якую вы збіраеце грошы — адсоўваецца ўсё далей і далей.
Між тым, купіць жаданы тавар, не маючы ў гэты момант грошай, у сучасным свеце — не праблема. Заўсёды можна ўзяць яго ў беспрацэнтную растэрміноўку або крэдыт, і ён пачне прыносіць карысць. Калі ж ён будзе яшчэ і прыбытак прыносіць, то атрымліваецца, што куплены тавар будзе сам зарабляць грошы на выплату растэрміноўкі па ім.
Растэрміноўка
Асаблівасць растэрміноўкі ў тым, што яна, у адрозненне ад крэдыту, не мае ніякае працэнтае стаўкі. Але для набыцця тавара ў растэрміноўку часта патрэбны пэўны першы ўнёсак, які звычайна складае 30, 40 або 50 % ад кошту гэтага тавару.
А растэрміноўка прадастаўляецца ўжо на тую суму, якая засталася пасля выплаты першага ўнёску.
Зрэшты, купіць тавар у растэрміноўку можна і без першага ўнёску (гэта залежыць ад тэрміну). Прычым забраць вашую пакупку вы зможаце нават не маючы з сабой грошай: першы плацеж можна зрабіць праз месяц.
Дарэчы, для растэрміноўкі не патрэбныя ніякія даведкі і паручальнікі.
Крэдыт
Беларусы памятаюць тыя часы, калі банкі прапаноўвалі крэдыты пад 40% гадавых і вышэй, і, напэўна, менавіта адсюль ідзе недавер да банкаў і нежаданне пераплачваць вялікія грошы.
Дзякуючы стабілізацыі рубля за апошнія гады крэдыты значна патаннелі і ў беларускіх банках. Цяпер ніжэйшая за 10% стаўка ў рублях — рэальнасць і для нашай краіны.
Хаця, беручы крэдыт, вы трохі пераплачваеце, не варта забывацца на тое, што набытая рэч можа акупіць гэтыя грошы нават хутчэй, чым вы выплаціце крэдыт. Акрамя таго, крэдыт нават можна будзе пагасіць і датэрмінова. І самае галоўнае, працэнты па крэдыце з'ядае інфляцыя.
Напрыклад, калі вы купляеце дарагі камп’ютар, ён вам патрэбны, імаверна, для павышэння якасці працы, што, у сваю чаргу, можа прывесці да павелічэння заробку. І за той перыяд, які вы будзеце выплачваць банку крэдыт, вы можаце дасягнуць значна большых вынікаў, чым у тым выпадку, калі б вы адкладвалі гэтыя грошы на паліцу, чакаючы накаплення патрэбнае сумы для набыцця камп’ютара за ўласныя грошы.
Калі ж набыты тавар не можа прыносіць прыбытку, ён, як мінімум, будзе вам карысны, таму пераплату па крэдыце можна лічыць невялікім коштам гэтае карысці. Ды і пераплата аказваецца не такой ужо і вялікай, калі раскідаць яе на некалькі месяцаў (6, 9, 12 і г.д.).
Давайце разгледзім гэта на канкрэтным прыкладзе. Уявіце, што вы вырашылі набыць новы ноўтбук, кошт якога ў самым буйным беларускім інтэрнэт-гіпермаркеце 21vek.by — 549 рублёў.
Справа ад выявы тавару на сайце бачна, што крама прапануе гэты тавар у растэрміноўку ад 6 да 18 месяцаў, прычым для шасці месяцаў першы ўнёсак не патрэбны.
Уверсе бачна, што ў якасці альтэрнатывы ёсць магчымасць купіць ноўтбук і ў крэдыт, прычым сайт падказвае нам, які банк у гэтым выпадку патрабуе найменшых штомесячных выплат.
Пры набыцці ноўтбука ў крэдыт пераплата складае 58,08 рубля. Калі ж падзяліць гэтую суму на 12 месяцаў, то атрымліваецца, што кожны месяц вы пераплачваеце ўсяго 4,84 рубля — невялікая і цалкам справядлівая плата банку за карыстанне ягонымі грашыма.
А цяпер параўнаем растэрміноўку і крэдыт на 6 і 12 месяцаў. Вось, якія віды крэдытавання прапануюць банкі пры афармленні крэдыту на 6 месяцаў:
Растэрміноўка | Крэдыт | |||
6 мес. | 12 мес. | 6 мес | 12 мес. | |
Цана тавару, руб. | 549 | 549 | 549 | 549 |
Першы ўнёсак, руб. | 0 | 164,70 (30%) | 0 | 0 |
Штомесячны плацеж, руб. | 91,50 | 32,03 | 96,64 | 50,59 |
Усяго, руб. | 549 | 549 | 579,84 | 607,08 |
Пераплата, руб. | 0 | 0 | 30,84 | 58,08 |
З гэтага прыкладу відаць, што ў выпадку выбару паміж растэрміноўкай і крэдытам на 6 месяцаў, відавочна, растэрміноўка аказваецца трохі больш выгаднай, зыходзячы з штомесячных выплат, і нічым не адрозніваецца ад умоваў крэдытавання: першапачатковы ўнёсак складае ўсё тыя ж 0 рублёў.
Карты растэрміноўкі
Зусім нядаўна беларускія банкі сталі прапаноўваць новы для нашай краіны спосаб аплаты тавараў — карты растэрміноўкі. Яны зручныя тым, што дастаткова адзін раз з’явіцца ў банку, падпісаць дакументы, атрымаць картку — і можна здзяйсняць пакупкі ва ўсіх крамах, якія падтрымліваюць гэтую картку, без дадатковага наведвання банка. Пры гэтым банк беспрацэнтна прадастаўляе вам пэўную суму, на якую вы можаце купляць што заўгодна.
Карты растэрміноўкі розных банкаў зараз прымаюць да аплаты ўсе буйныя крамы. Напрыклад, 21vek.by прымае карткі ажно чатырох банкаў.
Давайце параўнаем умовы розных картак на прыкладзе зімовых шын для аўтамабіляў.
Карта | «Халва» | «Карта пакупак» | «Смарт-карта» | «Чарапаха» |
Тэрмін | 4 мес. | 6 мес. | 7 мес. | 6 мес. |
Штомесячны плацеж, руб. | 36,05 | 24,03 | 20,60 | 24,03 |
Усяго, руб. | 144,20 | 144,20 | 144,20 | 144,20 |
Пераплата, руб. | 0 | 0 | 0 | 0 |
Дзякуючы растэрміноўцы, цяпер не абавязкова купляць танныя шыны, калі няма грошай на больш якасныя і, адпаведна, дарагія. 20—30 рублёў — незаўважная сума нават для чалавека з не самым высокім узроўнем даходаў.
У сучасным свеце, калі ў вас зламаўся смартфон, не трэба хадзіць год з старой кнопачанай «званілкай», а калі вы захацелі новы тэлевізар, не трэба адмаўляць сабе. Зараз кожны мае магчымасць задаволіць свае інтарэсы: банк атрымлівае выгаду ад супрацоўніцтва з крамай, крама зарабляе свае грошы, а вам не трэба доўга і марудна збіраць на жаданую рэч.
Артыкул публікуецца на правах рэкламы
ТАА «Трыявіст», УНП 190806803