Пасля абнаўлення рэйтынгу ФІФА, зборная Беларусі апусцілася на 92-е месца (мінус адна пазіцыя) пасля нядаўней паразы ад Арменіі (1-4) і нічыей з Грузіяй (2-2), паведамляе FIFA.com.
Арменіі, дарэчы, дзякуючы хатняй перамозе ў таварыскім матчы над нашай зборнай удалося ўтрымаць сваё 90-е месца ў рэйтынгу.
У першай пяцёрцы найлепшых футбольных зборных гэтым разам зменаў не адбылося. На чале па-ранейшаму Германія, за ёй ідуць Бразілія, Партугалія, Аргентына і Бельгія.