28-гадовы жыхар Бабруйска ў гасцях у знаёмых у стане моцнага алкагольнага ап'янення схапіў кухонны нож і заявіў цяжарнай гаспадыні дома, што парэжа яе жывот, каб «паглядзець пол дзіцяці», паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
61-гадовы пенсіянер ўстаў на шляху ў дэбашыра. Тады мужчына кінуўся на яго і паспеў нанесці нажом некалькі удараў, аднак раны аказаліся неглыбокімі — і пацярпелы выжыў.
Падазраваны ў замаху на забойства быў затрыманы. Супраць яго можа быць распачатая яшчэ адна крымінальная справа — за пагрозу забойствам.