23.11.2017 / 19:09

Дарагія цыгарэты прымушаюць расейцаў пераходзіць на махорку 8

Значнае павышэнне акцызаў на цыгарэты прымушае расейцаў вырошчваць уласны тытунь і махорку на лецішчах, — заявіў у пятніцу старшыня Камітэту Савета Федэрацыі па бюджэце і фінансавых рынках Сяргей Рабухін, паведамляе «Інтэрфакс».

Тытунь на хатняй плантацыі

«Калі прыязджаеш у рэгіён, з жахам даведваешся, што народ перайшоў на вырошчванне тытуню, махоркі. А па статыстыцы нармальна — [вытворчасць тытуню] ўпала на 21 працэнт, і курыць быццам бы сталі менш. На самой справе, гэта не так », — сказаў ён.

У верасні кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова заявіла, што ў краіне плануецца далейшае паступовае павышэнне акцызаў на тытунь. Зараз пачак найтаннейшых цыгарэт у Маскве каштуе амаль еўра.

Еўразійская антытытунёвая кааліцыя нядаўна напісала ліст прэм'ер-міністру Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, у якім папрасіла давесці акцызы на тытунёвыя вырабы да сярэднееўрапейскага ўзроўню. У выпадку падтрымкі дадзенай ініцыятывы кошт аднаго пачка цыгарэт будзе складаць не менш за 2 еўра.

1
Anti social social club. / Адказаць
23.11.2017 / 19:51
Предлагаю богоносцам переходить сразу на берёзовый сок, ягоды и грибы. Импортозамещение епт.
1
Fox / Адказаць
23.11.2017 / 20:20
Да ведама, яшчэ ў 1996 большасць у галяндыі паліла самакруткі(не канаплю)
0
Мікаля / Адказаць
23.11.2017 / 20:25
Чытаючы новую землю Коласа хочацца махоркі
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру