У Санкт-Пецярбургу памёр акцёр Мікалай Гадавікоў, найбольш вядомы па ролі чырвонаармейца Пятрухі ў фільме «Белае сонца пустыні». Пра гэта паведаміў РБК дырэктар акцёра Вячаслаў Смародзінаў.
«Так, памёр. Дні чатыры таму я апошні раз у яго быў дома. У яго быў рак», - растлумачыў Смародзінаў.
Мікалай Гадавікоў нарадзіўся 1 студзеня 1950 года ў Ленінградзе. Яго дэбютам у кіно была роля беспрытульніка ў «Рэспубліцы ШКІД» ў 1966 годзе. Затым ён з'явіўся ў фільме «Жэня, Жэнечка і «кацюша».
Найбольшую вядомасць яму прынесла роля чырвонаармейца Пятрухі ў культавым фільме «Белае сонца пустыні» рэжысёра, ураджэнца беларускага Лепеля Уладзіміра Матыля.