Днём 23 лістапада больш за дзясятак чалавек былі дастаўлены ў міліцыю за парушэнне грамадскага парадку. Гаворка ідзе пра футбольных заўзятараў, распавёў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканама Яўген Сачак.
Мясцовыя жыхары распавялі што фанаты зладзілі бойку ў адным з кафэ ў цэнтры Барысава. У абставінах цяпер разбіраецца міліцыя, таму дэталі абяцаюць распавесці пазней.
«Каля 16 гадзін за парушэнне грамадскага парадку ў міліцыю былі дастаўлены 11 заўзятараў. Маладыя людзі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да іх цяпер праводзіцца разбіральніцтва», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Яўген Сачак