Меркаванні4242

Стась Карпаў. Я хачу жыць у Беларусі, якая б не займалася нічым велічным

Быў час, калі мы з Аляксеем дарагім Дзермантам, не ведалі адзін пра аднаго нічога і таму маглі перакінуцца парай фразаў на фэйсбуку. Гэта быў непрацяглы і тужлівы як паравозны гудок перыяд, але адзін успамін я адтуль такі вынес.

Памятаю, Аляксей мне сказаў, што сяброўства з Расіяй дае Беларусі мажлівасць удзельнічаць у вялікіх праектах. Запускаць у космас караблі і ўсё такое.

Размова тады ў чарговы раз не склеілася, час мінуў.

Цяпер на розных канцах Менска сядзяць два дзядзенькі. Адзін хоча запускаць у космас караблі, будаваць магістралі, вітаць ударнікаў народных будоўляў, скараць, асушаць, выпростваць і ступаць — дзе не ступала.

А другі не хоча.

Я бы хацеў жыць у Беларусі, якая б не займалася нічым такім велічным. Калі краіна займаецца велічнымі праектамі — гэта значыць, што яна іх робіць з апошніх сілаў і краіне хутка п****ц.

Велічныя праекты не ўспрымаюцца як велічныя ў велічных дзяржавах. Там гэтыя праекты проста — сумаштабныя, сувымерныя.

Гэта ў тым ліку — адна з прычынаў таго, што я так баюся сяброўства з «дзясятай часткай сушы». Бо любая мікраскапічная х**ня, якой бы там ні займалася — называецца «велічнай».

Цягнуць трубу ў Кітай — велічна. Будуюць тэхнапарк у сталіцы - велічна. Выпускаюць свае Жыгулі — велічна. Мабільнік без кнопак збіраюць — велічна і як у апошні раз. Супрацьстаяць беларускім бананам — велічна і гераічна.

Пра што гэта кажа пытліваму назіральніку? Пра тое, што калі на тваім метры веліч — наступнае дзяленне за нулём, то звініця.

Дык вось. Не хацу велічы. Не хачу народных будоўляў, межкантынентальных праектаў. Не хачу каб Беларусь рабіла самы вялікі ў свеце трактар. Каб запускала ў космас капсулу з нанаробатамі.

Я наогул ад Беларусі хачу роўна аднаго. Каб яна не перашкаджала беларусам. І, калі не складана, — каб дапамагала.

Дапамагала рабіць музычку, за якую не будзе сорамна нідзе.

Дапамагала здымаць добрыя фільмы. Не пра вайну, а пра людзей. Фільмы, зразумелыя паўсюль.

Пісаць кніжкі, адкрываць кафэшкі, рабіць фестывалі і рабіць так, нібыта чаканыя госці на іх — не нажратае быдла, а тыя самыя кніжныя беларусы, якія гасцінныя, талерантныя, адукаваныя і беларускія.

Я буду шчаслівы, калі ў Беларусі зваяюць добры і прыгожы ровар замест кар'ернага самазвала.

Я не буду перажываць, калі мы не зробім прарываў у медыцыне, але навучымся проста лячыць людзей.

Калі наш вопыт выхавання ў дзіцячых садках не будуць пераймаць у Лондане, але дзеці з гэтых садкоў будуць вяртацца навучаныя і дагледжаныя.

Проста жыць у краіне, дзе жыццё падпарадкавана здароваму сэнсу — гэта самы вялікі нацыянальны праект, які можна сабе уявіць, хоць у ім няма велічы. Абсалютна няма ніякай велічы.

Каментары42

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы11

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?2

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»58

Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024

Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы11

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць