Бразільскі футбаліст Рабіньё прысуджаны судом італьянскага Мілана да дзевяці гадоў зняволення за групавое згвалтаванне. Пра гэта паведамляе ANSA.
Па версіі следства, бразілец згвалціў дзяўчыну ў студзені 2013 года на дыскатэцы ў Мілане. Акрамя футбаліста, у злачынстве ўдзельнічалі пяцёра яго сяброў.
У 2009 годзе Рабіньё, які выступаў за англійскі «Манчэстар Сіці», ужо быў арыштаваны па падазрэнні ў сэксуальных дамаганнях, аднак тады яго апраўдалі.
На дадзены момант 33-гадовы спартсмен жыве ў Бразіліі і выступае за мясцовы клуб «Атлетыка Мінейра».
Форвард правёў 99 матчаў за зборную Бразіліі. З 2005 па 2008 ён гуляў за «Рэал», потым перайшоў у «МанСіці», а з 2010 па 2015 год форвард выступаў за італьянскі «Мілан».