У Беларусі ўстанавілі разліковую норму працоўнага часу на 2018 год. Адпаведную пастанову Мінпрацы размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Разліковую норму працоўнага часу Мінпрацы і сацабароны ўстанаўлівае штогод у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса. Гэты паказчык наймальнікі прымяняюць для вызначэння колькасці работнікаў, працягласці працоўнага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, складання графікаў работы (зменнасці), а таксама для кантролю за выкананнем нормаў працягласці працоўнага часу.
Нормы ўстанаўліваюцца для пяцідзённага працоўнага тыдня (выхадныя - субота, нядзеля) і шасцідзённага (выхадны - нядзеля) і не павінны перавышаць планку, усталяваную Мінпрацы.
Атрымліваецца, калі глядзець на пяцідзённы працоўны тыдзень, то у 2018 годзе трэба будзе працаваць менш, чым у папярэднія тры гады, - 2016 гадзін (у 2017 г. — 2019 гадзін). А калі на шасцідзённы тыдзень, то больш, чым у 2017 годзе, - 2022 гадзін (была 2021 гадзіна).