Дублінская ветэрынарная клініка «Just Cats», якая спецыялізуецца толькі на катах, абвесціла, што шукае працаўніка, які б займаўся супакойваннем і пяшчотным пагладжваннем катоў-пацыентаў у прыёмным пакоі.

Адзін з пацыентаў клінікі

Адзін з пацыентаў клінікі

Ідэальны кандыдат, паводле абвесткі, павінен мець далікатныя рукі, здольныя песціць катоў працяглы час, голас, які б іх супакойваў і здольнасць адрозніваць розныя тыпы муркання.

Клініка просіць накіроўваць свае рэзюмэ толькі тых, хто абсалютна ўпэўнены ў сваёй кваліфікацыі. Памер заработнай платы не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0