Ума Турман — Харві Вайнштэйну: Ты не заслугоўваеш кулі 14
Актрыса Ума Турман, якая раней адмовілася казаць пра дамаганні прадзюсара Харві Вайнштэйна праз залішнюю ярасць, паабяцала распавесці сваю гісторыю. Пра гэта яна напісала ў інстаграме ў пятніцу.
«Нядаўна я сказала, што была вельмі злая, і ў мяне ёсць на гэта пара прычын, #metoo («я таксама» — хэштэг, які ахвяры дамаганняў сталі выкарыстоўваць у сацсетках у допісах, дзе распавядаюць свае гісторыі), калі вы не зразумелі гэта па маім твары», — напісала Ума Турман.
Ума Турман праілюстравала допіс скрыншотам з фільма «Забіць Біла», дзе яе гераіня жорстка распраўляецца са сваімі крыўднікамі.
Яна адзначыла, што ёй трэба крыху часу, каб быць справядлівай і дакладнай у сваіх выказваннях.
Турман павіншавала сваіх падпісчыкаў з Днём падзякі, падкрэсліўшы, што не жадае нічога добрага Вайнштэйну. Яна парадавалася, што жыццё галівудскага прадзюсара разбураецца павольна. «Ты не заслугоўваеш кулі», — напісала яна.