Утворана Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Ілюстрацыйнае фота.
13 чалавек, якія ўвайшлі ў яе, будуць апрацоўваць пратаколы, атрыманыя з ніжэйшых камісій і агалошваць пераможцаў выбараў на мясцовых выбарах.
Прадстаўнікі якіх арганізацый увайшлі ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію?
- Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
- Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
- Камуністычная партыя Беларусі
- Партыя левых «Справядлівы свет»
- Белая Русь
- Беларускі саюз жанчын
- БРСМ
- Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі
- Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў
- Беларускі фонд міру
- Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа
- Беларуская асацыяцыя дактароў
Апроч таго, у камісіі былая намесніца старшыні Заводскага райвыканкама, якая высоўвалася праз збор подпісаў.
Сярод вядомых асобаў варта ўзгадаць 44-гадовага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзмітрыя Шаўцова, а таксама Сяргея Клішэвіча. 27-гадовы лідар сталічнага БРСМ у свой час «праславіўся» тым, што накінуўся на Змітра Дашкевіча падчас адкрыцця новага помніка Леніну.
Апазіцыянеры ў камісіі не прадстаўленая. Фармальна ў гэты спіс можна занесці толькі 70-гадовую выкладчыцу БДУ Веру Пракашаву. У савецкія часы яны была намесніцай сакратара партыйнага камітэта БДУ, а цяпер знаходзіцца ў шэрагах камуністаў-калякінцаў.