24.11.2017 / 15:15

Лукашэнка назваў украінскую разведку хоць замежнай, але не зусім чужой 17

Аляксандр Лукашэнка ў размове з журналістамі падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць пракаментаваў сітуацыю з украінскімі шпіёнамі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што шпіёнская справа абмяркоўвалася на яго сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якая адбылася ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у пачатку лістапада.

«Ён (Парашэнка) мне задаў гэтае пытанне. І я яму адказаў фактамі.

Я яму прызнаўся, што з першага да апошняга дня аперацыі па нейтралізацыі шпіёнскай сеткі быў у курсе. Такая практыка — старшыня КДБ мне далажыў адразу», — паведаміў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што на сустрэчы з Пятром Парашэнкам ў ААЭ была дасягнутая дамоўленасць не надаваць справе ходу, але ўкраінскі бок яе парушыў.

«Яны паднялі гвалт, усё было выплюхнута ў СМІ. Што мне заставалася рабіць? Я адмяніў сваё рашэнне і сказаў выкласці сякія-такія факты ў СМІ, каб людзі разумелі, што мы не нагняталі абстаноўку ў адносінах з Украінай. І мы паказалі. Гэты чалавек прызнаўся, дзе працаваў, як працаваў. Куча матэрыялаў дадаткова ёсць. Не ведаю, навошта патрэбен быў гэты скандал. Але яны парушылі нашу дамоўленасць», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Пры гэтым ён адзначыў, што ніякага маскоўскага следу ў гэтай справе шукаць не варта, бо яго там няма.

У дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да гэтай справы, у Беларусі дзейнічаюць выключна ў адпаведнасці з заканадаўствам, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. «Я гэтага палкоўніка па званні, які проста працаваў пад прыкрыццём журналіста, разумею. Многія дзяржавы так сябе вядуць — пад прыкрыццём журналістаў, дыпламатаў працуюць разведчыкі. Я ўжо з гэтым сутыкаўся шмат разоў.

Але як зразумець беларуса, які за капейкі працаваў на замежную, хай нават і не зусім чужую, разведку?» — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

1
EQR / Адказаць
24.11.2017 / 15:30
за капейкі працаваць -- сябе не паважаць
3
н.м. / Адказаць
24.11.2017 / 15:45
у якім званьні , пад якім афіцыйным прыкрыцьцём  і чым займаўся ў Дрэздэне "містэр Пу" трыццаць гадоў таму? (разумею, пытаньне не па тэме...)
А па тэме. І журналісты, і дыпламаты ў замежнай краіне па роду дзейнасьці заўсёды - ЗДАБЫВАЮЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ. і умоўная мяжа са шпіянажам заўсёды вельмі зыбкая...
0
Politic Desinger / Адказаць
24.11.2017 / 16:10
Художественный свист
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру