У Брусэлі сканчвае працу саміт «Усходняга партнёрства», на які сабраліся лідары краін з усёй Еўропы. Беларусь у сталіцы Бельгіі прадстаўляе міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Ён сядзеў на паседжанні побач з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

У выніковай дэкларацыі «УП» згадваецца і Беларусь. «Удзельнікі саміта прызнаюць, што ўзаемадзеянне з Беларуссю стала больш усёабдымным, у тым ліку ў рамках Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь, дыялогу па правах чалавека і дыялогу па гандлі», — гаворыцца ў дэкларацыі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Брусэль, аддаўшы перавагу наведванню Буда-Кашалёва.

А 17:30 па беларускім часе пачнецца прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў саміта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?