Аляксандр Лукашэнка і сям'я Новікавых
У сям'і Аляксея і Вікторыі Новікавых гадуецца трое біялагічных і сямёра прыёмных дзяцей.
«Трактар я паставіў вам у двары. Губернатар, старшыня райвыканкама распавядуць мне, колькі ўзараце, што пасееце. Зямлі вам дадуць колькі трэба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве адкрыты 5 студзеня 2015 года. Будаўніцтва вялося за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў па дзяржінвестпраграме.
Усяго ў Гомельскай вобласці пражываюць крыху больш за 4 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У рэгіёне 43 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх пражываюць каля 280 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.