24.11.2017 / 18:36

Лукашэнка пахваліўся, што ехаў на «Тэсле» 280 км/г. Але максімальна магчымая хуткасць — 250 км/г 51

Беларусі трэба наладзіць вытворчасць электрамабіляў, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, паведамляе БЕЛТА.

«Нам трэба іх вырабляць. Я разлічваю на кітайцаў, што яны на Geely паралельна разам з намі змогуць стварыць электрамабіль. І спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук ужо сур'ёзна працуюць над гэтым аўтамабілем», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пра свае паездкі на электракары Tesla Лукашэнка сказаў: «На ім можна з любой хуткасцю ехаць. Шчыра прызнаюся: праехаў 280 км/г і спалохаўся, што ён можа ўзляцець. Самалёт узлятае і садзіцца з такой хуткасцю. Вельмі добры аўтамабіль».

Аднак, як адзначае The Village, Tesla Model S у топавай камплектацыі P100D мае максімальную хуткасць толькі ў 250 км/г паводле дакументацыі. А рэальныя тэсты падзення круцільнага моманту з павелічэннем хуткасці, праведзеныя ў ЗША, паказалі што на роўнай паверхні разагнаць гэтую машыну больш, чым да 230 км — вельмі праблематычна. Пасля хуткасці ў 135 міль у гадзіну (214 км/г), графік падзення круцільнага моманту становіцца амаль вертыкальным.

Вынікі рэальнага тэсту Tesla Model S

1
Дан Унах / Адказаць
24.11.2017 / 18:52
Да уж, честность это его конек.
1
Веравойша / Адказаць
24.11.2017 / 18:59
А где у нас можно так разогнаться...то же хочу
1
бібліёграф / Адказаць
24.11.2017 / 19:00
Похоже этот человек подчинил себе не только юридические законы, но и законы физики на территории РБ.
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру