Фота rd.com.

Фота rd.com.

Адзінае — пасля шчасліўчыкам трэба будзе распавесці, як ім ляжалася-спалася на матрацах, бо гэта насамрэч тэст-драйв. На нетыповую аднадзённую вакансію ўжо прыйшло больш за тысячу заяваў ад тых, хто марыць нарэшце праспаць цэлы дзень.

Кожнаму ў анкеце трэба было патлумачыць, чаму яму неабходна выспацца і чаму ён ідэальны кандыдат. Мы пачыталі, што пішуць сонныя гараджане, і адабралі самыя слёзныя просьбы ўзяць менавіта іх.

* * *

Будзільнік звоніць у 6:00, а я сонны і незадаволены. Хачу сустракаць дзень з радасцю! А для гэтага мне трэба выспацца. Жаба душыць мяне зялёнымі лапкамі, калі я бачу, як мая каханая вяртаецца ў цёплы ложак. Яна цяпер не працуе і спіць колькі хоча. Як жа я ёй зайздрошчу!

* * *

Я зайздрошчу чорнай зайздрасцю сваёй котцы і спецыяльна яе буджу. Яна спіць ноччу, яна спіць з раніцы, калі я сыходжу на працу, яна спіць увесь дзень, пакуль я працую, яна спіць увечары, калі я прыходжу з працы і займаюся хатнімі справамі… Я таксама так хачу!

* * *

У 6:00! Звоніць мой дурацкі будзільнік! Няма слоў, каб апісаць усё жаданне паспаць! Я, канечне, пакуль яшчэ не маці траіх дзяцей! Але ўжо ў свае 25 гатова каго-небудзь укусіць пры канцы працоўнага дня, і пры гэтым усім на вуліцы толькі панядзелак!!! Хачу спаць!

* * *

Я аматар паглядзець футбол да самай позняй ночы. Будзільнік звоніць у 8:00, на працы трэба быць у 9:00. Дзеля сну я гатовы выпіць кроў усіх, хто апынецца на маім шляху да працы. У маіх сіняках пад вачамі можна ўбачыць панду. Дайце, калі ласачка, адсыпны. Хочацца з працы праз дарогу прыйсці і імгненна заснуць.

* * *

З аднаго боку, мяшкі пад вачамі дапамогуць больш эфектыўна саджаць/збіраць бульбу, а з іншага — зіма ўсё ж такі.

* * *

Прыходжу на працу да 11 гадзін. Адсыпны не патрабую. Проста хвалюся.

* * *

Мне ўсе сябры раілі глядзець «Гульню тронаў». Я вельмі доўга адцягвала гэтую справу, а цяпер не магу спыніцца. Кожны вечар абяцаю сабе паглядзець толькі адну серыю, а ў выніку сяджу да 3-4 ночы. Хачу адсыпны, каб нарэшце даглядзець серыял і спаць спакойна.

* * *

Я як прынцэса на гарошыне: вельмі прыгожая і дрэнна сплю (з дробязяў: двое дзяцей, крэдыт і кот).

* * *

Мне не проста неабходна выспацца, гэтага ўжо патрабуе мой арганізм. Я зразумела гэта тады, калі заснула ў разгар працоўнага дня перад кліентам.

* * *

Мне вельмі трэба адпомсціць кату! Гэтай нахабнай пушыстай мілай мордзе, якая расцягваецца на ўсю даўжыню матраца, як толькі вызваляецца яшчэ цёплая, але ўжо свабодная плошча!

* * *

Мне патрэбныя грошы, я ж беспрацоўная, у мяне месячны досвед ляжання на ложку.

* * *

Таму што я стаў майстрам ламання запалак павекамі! Так жыць далей нельга!

* * *

Няўжо ёсць час паспаць у студэнта? Да таго ж геймера-маньяка? Ды яшчэ шматгадовага фаната «Барсы», які не прапускае ніводзін еўракубак. А трансляцыі ў нас ну вельмі познія, бо нам незразумела навошта навязалі жыццё не ў сваім часавым поясе. А калі яшчэ ўлічыць невылечны дыягназ «сава»… «Совы» ў нас заўсёды падвяргаліся дыскрымінацыі, паколькі ўвесь рэжым у нас разлічаны на «жаваранкаў». Да таго ж, у апошнія гады яго пагоршылі, калі штучна перавялі стрэлкі ў ненатуральны для нас маскоўскі часавы пояс. Адпаведна, даводзіцца ўставаць на гадзіну раней за натуральныя астранамічныя біярытмы. Ну і вось калі высыпацца студэнту пры такой грымучай сумесі неспрыяльных фактараў? Хіба што на лекцыях… Або ў выключна рэдкія выхадныя, калі і пасля 14 гадзін сну з цяжкасцю ўдаецца дабудзіцца. Карацей, пашкадуйце беднага студэнта, дайце ад душы паспаць у камфортных умовах!

* * *

Таму што я бурундук! І коцік мой таксама бурундук, яму вельмі сумна засынаць без мяне. Мы любім сапці ва ўнісон!

Атракцыён неймавернай шчодрасці запланаваны на 28 лістапада, таму яшчэ прымаюцца заяўкі на вакансію. Дарэчы, гэты дзень сябры клуба ананімных аматараў паспаць патрабуюць зрабіць усебеларускім адсыпным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?