Камісія МАК пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда прызнала вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў расійскіх бабслеістаў Аляксандра Зубкова і Вольгу Стульневу, а таксама канькабежцаў Вольгу Фаткуліну і Аляксандра Румянцава, паведамляе РБК.

Аляксандр Зубкоў

Аляксандр Зубкоў

Расійскіх бабслеістаў Аляксандра Зубкова і Вольгу Стульневу, а таксама канькабежцаў Вольгу Фаткуліну і Аляксандра Румянцава рашэннем камісіі МАК пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда прызналі вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі. Усе чацвёра пажыццёва адхілены ад удзелу ў Алімпіядах, іх вынікі на Гульнях-2014 у Сочы ануляваныя.

Праз адмену вынікаў Зубкова Расія страціла два залатыя медалі. У двойках Зубкоў перамог разам з Аляксеем Ваяводай. Цяпер золата атрымаюць швейцарцы Біт Хефці і Алекс Баўман. Срэбра дастанецца амерыканцам Стывэну Холкамбу і Стывэну Лэнгтану. Холкамб ў маі 2017 года памёр ва ўзросце 37 гадоў. У яго крыві былі выяўленыя алкаголь і снатворнае. Бронзу атрымаюць расіяне Аляксандр Касьянаў і Максім Белугін.

Фаткуліна выйграла ў Сочы сярэбраны медаль у бегу на 500 метраў. Зараз яе ўзнагарода дастанецца галандскай канькабежцы Маргат Бур, бронзу перададуць Чжан Хун з Кітая. Золата засталося ў Лі Сан Хва з Паўднёвай Карэі. Стульнева і Румянцаў на Гульнях 2014 года медаляў не выйгравалі.

Расія апусцілася на трэцяе месца ў агульнакамандным медальным заліку. З 33 узнагарод, выйграных ў Сочы, у зборнай адабралі ўжо дзевяць. Цяпер у Расіі ўсяго 24 медалі (10 залатых, 7 сярэбраных і 7 бронзавых). Лідэрства захапілі нарвежцы. У іх 29 узнагарод (11 залатых, 6 сярэбраных і 12 бронзавых). Другімі сталі канадцы — 25 медалёў (10 залатых, 10 сярэбраных і 5 бронзавых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?