Як паведаміў «Нашай Ніве» старшыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, вылучэнцы ад партыі яшчэ не прынялі канчатковае рашэньне адносна фармату ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.
Ёсьць толькі пэўнасьць аб тым, што 23 верасьня з дыстанцыі сыходзяць Тацяна Севярынец. Ейная Віцебская‑Горкаўская акруга стане пятнаццатага безальтэрнатыўнай у краіне. На мандат тут будзе прэтэндаваць толькі дэпутат віцебскага гарсавету Генадзь Грыцкевіч.
Таксама сыдзе з выбараў Кастусь Жукоўскі, які балятуецца ў Буда‑Кашалёўскай выбарчай акрузе.
Зь іншымі кандыдатамі ад БХД пэўнасьці яшчэ няма.