25.11.2017 / 12:55

Жыхары Параф'янава дабіліся ўвядзення прыпынку хуткаснага цягніка Полацк-Менск 5

Беларуская чыгунка прызначыла цягнікам №739 Менск — Полацк і №740 Полацк — Менск дадатковы прыпынак у Параф'янаве (Докшыцкі раён). Гэта стала вынікам звароту мясцовых жыхароў, які ініцыяваў краязнавец Кастусь Шыталь.

Жыхары Паазер'я і Полацка цешацца новым хуткасным цягніком. Ён будзе хадзіць пачынаючы ад 10 снежня штодня.

Адпраўляцца з Менска ён мае а 17.28, прыбываць у Полацк — а 21.03. Час паездкі — 3 гадзіны 35 хвілін.

З Полацка ў Менск цягнік мае адпраўляцца а 6.19, прыбываць у Мінск — а 9.57.

Акрамя Параф'янава, прыпыняцца ён будзе таксама ў Маладзечне, Вілейцы і Круляўшчыне. Вагоны ў цягніку — сядзячыя.

Дагэтуль асноўным сродкам даезду са старажытнай беларускай сталіцы ў сучасную была маршрутка. У цягніку ж можна ехаць з выгодай.

СГ

2
Juraś / Адказаць
25.11.2017 / 14:24
Калі попыт на цягнік сярод жыхароў Полацкага рэгіёна будзе стала вялікі, то ўсё роўна стане пытаньне альбо адмаўляцца ад дадатковых прыпынкаў разам і з Параф'янавым, альбо рабіць цягнік з большай колькасьцю месцаў. Бізнэс-клас у адрозненьне ад эканом-класу мае абмежаваную колькасьць месцаў, таму адмова пасажырам з Полацка на карысьць прамежкавых станцый мае вынікам меньшы прыбытак, калі ён увогуле ёсьць пры гэтых перавозках.
4
? / Адказаць
25.11.2017 / 17:07
слишком близко к крулевщине. это просто роскошь делать там остановку. а как же люди между крулевщиной и полоцком? 100 км без единой остановки
1
Centurion / Адказаць
25.11.2017 / 17:46
Калі ўжо Шыталь набудзе машыну, а то чыгунку бударажыць, аўтаспынам бадзяецца... 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру