Публікуем 10 жартаўлівых коміксаў серыі «Праблемы, якіх можна пазбегнуць» ілюстратаркі Наталлі Лосевай з жыццёвымі замалёўкамі, у якіх, магчыма, хтосьці пазнае сябе ці суседа.

Наталля Лосева.

Наталля Лосева.

Наташа нарадзілася ў Брэсце. Шэсць гадоў яна адпрацавала доктаркай, але з кожным днём усё больш упэўнівалася, што гэта не яе. А вось коміксы і ілюстрацыі — дакладна родная тэма. Сёння дзяўчына вучыцца на падрыхтоўчых курсах у Акадэміі мастацтваў і пастаянна практыкуецца, практыкуецца і практыкуецца. Усё для таго, каб аднойчы стаць вядомай ілюстратаркай з адметным голасам і стылем і выдаваць кніжкі для дзяцей і дарослых.

Ілюстрацыі Наташы можна ўбачыць у календарахна паштоўкахі не толькі, а таксама на яе сайце.

Вы самі вольныя вырашаць, калі вам жаніцца і нараджаць дзяцей.

Вы самі вольныя вырашаць, калі вам жаніцца і нараджаць дзяцей.

Калі вам не хочацца галіцца — не рабіце гэта.

Калі вам не хочацца галіцца — не рабіце гэта.

Хлопчыкам не павінна быць сорамна плакаць, а дзяўчынкам — ганяць без касметыкі і ў кросах.

Хлопчыкам не павінна быць сорамна плакаць, а дзяўчынкам — ганяць без касметыкі і ў кросах.

Адносіны мусяць быць свабодныя ад эгаізму.

Адносіны мусяць быць свабодныя ад эгаізму.

Маніпуляцыі і ўльтыматумы — прыкметы інфантыльнасці і нездаровых адносінаў.

Маніпуляцыі і ўльтыматумы — прыкметы інфантыльнасці і нездаровых адносінаў.

Сэксуальнае адзенне не заўсёды азначае даступнасць.

Сэксуальнае адзенне не заўсёды азначае даступнасць.

У здаровых стасунках партнёры дзеляць хатнія і іншыя абавязкі.

У здаровых стасунках партнёры дзеляць хатнія і іншыя абавязкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0