У трэцім квартале сярэдні налічаны («бруднымі») заробак у Літве, не ўлічваючы індывідуальных прадпрымальнікаў, дасягнуў 850,8 еўра — гэта на 7,2% больш, чым у трэцім квартале 2016 года.

Сярэдні выплачаны (чыстымі) заробак за гэты перыяд вырас на 8,3% да 667,3 еўра, паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент статыстыкі.

Паводле Белстата, сярэдні заробак у Беларусі («бруднымі») за кастрычнік склаў 841 рубель, што складае каля 355 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0