Пытанне аб стварэнні расійскай вайсковай базы на Чырвоным моры ўзнімалася на перамовах прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя расійскія інфармагенцтвы. Яны сцвярджаюць, што такая ініцыятыва сыходзіла ад Судана.

У той жа час суданскія англамоўныя сайты не паведамляюць пра такую ініцыятыву.

Візіт аль-Башыра ў Сочы адбыўся 24—25 лістапада.

Перад тым Пуцін у Сочы сустракаўся з прэзідэнтамі Сірыі, Турцыі і Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?