Паліцыя Брусэля

У цэнтры Брусэля ў суботу, 25 лістапада, прайшла акцыя супраць рабства, у якое трапляюць афрыканскія мігранты ў Лівіі. Яна перарасла ў беспарадкі, у выніку каля 100 чалавек былі затрыманыя, цытуе Deutsche Welle паведамленне ў твітары міністра бяспекі і ўнутраных спраў Бельгіі Яна Ямбона.

Паводле тэлеканала RTBF, беспарадкі зладзілі маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Яны разграмілі дзве крамы, а таксама напалі на паліцэйскую машыну, паведамляе AFP.

На месца здарэння былі накіраваныя вадамёты і верталёт, цяпер парадак у цэнтры горада адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0