Аляксей Навальны ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Як адзначае выданне «Коммерсант», першапачаткова штаб Навальнага прасіў чатыры пляцоўкі, размешчаныя бліжэй да цэнтра. Аднак яму адмовілі, а, акрамя таго, на час правядзення мітынгу быў прызначаны моладзевы фестываль у цэнтры горада. У выніку на акцыю Навальнага прыйшлі больш за тысячу чалавек.

Фото: navalny.com

«Выслужваецца перад Крамлём новы губернатар, загнаў нас аж у Сормаўскі раён. Спадзяваўся, што так ніхто не прыйдзе… А я вельмі рады там выступіць. І вельмі ўдзячны тым, хто прыйшоў. Ніжні Ноўгарад — найважнейшы горад нашай кампаніі. І мы тут маем падтрымку», — напісаў Навальны ў сваім блогу. «Выдатны атрымаўся мітынг, тым больш, што ён для мяне быў асаблівым — апошнія 20 сутак арышту я атрымаў за мітынг менавіта ў Ніжнім», — нагадаў палітык.

Фото: navalny.com

Аляксей Навальны ладзіць мітынгі ў расійскіх гарадах і плануе балатавацца на выбарах прэзідэнта Расіі ў сакавіку 2018 года.

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Эла Памфілава заявіла, што палітык паводле законе зможа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах толькі пасля 2028 года, бо ён быў абвінавачаны ў цяжкім злачынстве. Гаворка ідзе пра справу «Кіраўлеса», па якой Навальны ў 2013 годзе атрымаў 5 гадоў умоўна. Яго абвінавацілі ў крадзяжы маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0