Фінал дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» пройдзе сёння ў Тбілісі. Прадстаўніца Беларусі Хелена Мерааі выйдзе на сцэну пад пятым нумарам, паведамляе БЕЛТА.

Жывую трансляцыю шоу са сталіцы Грузіі будуць весці «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

На сцэну «Алімпійскага палаца» а 18.00 па мінскім часе выйдуць юныя артысты з 16 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Украіны і Грузіі.

Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» сёлета прадстаўляе Хелена Мерааі з Мінска. У фінале яна выканае песню «Я самая».

На афіцыйным сайце конкурсу адкрытая магчымасць усім без абмежавання вызначыць ад 3 да 5 фаварытаў шоў. Прагаласаваць можна за любых удзельнікаў з 16 канкурсантаў, у тым ліку прадстаўніка сваёй краіны. Галасаванне закрыецца сёння за хвіліну да пачатку фінальнага шоу, а пасля выступлення ўсіх артыстаў зноў будзе даступна на працягу 15 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0