Абмеркаванне выклікаў учорашні артыкул НН «Скобы на хлебных пакетах: ніяк не перапрацуеш, засмечванне прыроды». 

«Ужо даўно ёсць магчымасць заклейваць пакеты пластыкавай ліпкай палоскай. І месца пад маркіроўку там можна знайсці. Вось і простае вырашэнне праблемы», — піша Руслан Верамей.

«Цалкам справядлівае меркаванне, асабліва, калі паглядзець у маштабах усёй страны. Альбо замяніць такі пластык, альбо перапрацоўваць — навошта грошы на вецер пускаць?» — кажа Танчык.

«Скобы скобами. Но меня всегда удивляло, что металл, почему-то, вообще никто не считает нужным перерабатывать. Контейнеры для металла отсутствуют и все консервные банки, старые кастрюли, металлические крышки от банок и бутылок, всякие дверные ручки и куча прочего бытового металла отправляются прямиком на свалку. Вот где не помешало бы внимание экологов», — адзначае Нуль.

«У нас некоторые фирмы, выпекающие хлеб, отказались от проволочных скоб, — падказвае чытач Из Латвии. — Вместо них используется узкая полоска скотча. Пакет с хлебом, запечатанный такой полоской, легче открывается. Берёшь за два конца и тянешь в разные стороны. Секунда — и упаковка распечатана».

Яшчэ людзі абмяркоўваюць выраз «пластыкавая шыбздзюрка». «Цікава, адкуль узялася гэтая «шыбздзюрка»? Нейкі дыялект ці адвольны аўтарскі наватвор?» 

«А я такім дроцікам на сутках кілбасу пілаваў…» — сентыментальна ўспамінае ў фэйсбуку Вітольд Ашурак з Гарадзенскай вобласці. «Во, а тут пішуць, што «ніяк ні для чаго не выкарыстаеш у гаспадарцы». Сапраўдны гаспадар то ўсё выкарыстае)», — жартуе гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?