Жанчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, выкінула сабаку з балкона 8 паверха на вачах у сваёй дачкі — такое паведамленне паступіла 26 лістапада ў 00:30 у дзяжурную службу Першамайскага РАУС Віцебска.
На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, якая выявіла каля дома №32 да 2 па вуліцы Чкалава сабаку з прыкметамі падзення з вышыні.
Папярэдне ўстаноўлена, што сабака пражывала ў сям'і з чэрвеня 2017 года. У момант здзяйснення правапарушэння 35-гадовая жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Гнеў гаспадыні выклікала паводзіны сабакі, якая пасікала ў кватэры. Суседзі чулі, як яе 11-гадовая дачка крычала і прасіла не выкідаць сабаку.
Сабраныя матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт, паведамляе віцебская міліцыя.