Аварыя адбылася 26 лістапада 2017 году каля 00:50 гадзін у в.Стахава Столінскага раёна, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці. 20-гадовы жыхар Пінска не справіўся з кіраваннем «Пежо», выехаў на левую абочыну і здзейсніў наезд на апору ЛЭП. Ад удару апора ўпала на аўтамабіль.

Устаноўлена, што вадзіцель атрымаў пасведчанне кіроўцы 25 лістапада і знаходзіўся ў стане ап'янення.

У выніку сутыкнення загінуў 17-гадовы пінчук, які знаходзіўся на заднім сядзенні. Кіроўца і 19-гадовы пасажыр (знаходзіўся побач з кіроўцам) з рознымі траўмамі дастаўленыя ў Столінскую бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0