Гэта выявіла апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае ў сьнежні пры спрыяньні групы прафэсара Манаева. Рэйтынг адзінага кандыдата рос на 9% у месяц: Мілінкевіч стартаваў з нулявой вядомасьці перад Кангрэсам дэмакратычных сілаў і за два месяцы кансалідаваў сымпатыі перакананых праціўнікаў Лукашэнкі. Выглядае, што сёлета дэмакра- ты спынілі выбар на больш выйгрышнай фігуры, чым у 2001-м.

Рэйтынг А.Лукашэнкі вырас за два месяцы на 5% і цяпер складае пры закрытым апытаньні 54,1%.

Што цікава, пры адкрытым апытаньні рэйтынг А.Лукашэнкі мала мяняецца (52,5%). А А.Мілінкевіча ў гэтым выпадку называюць 6,6%. Папулярнасьць астатніх палітыкаў застаецца ў межах статыстычнай памылкі: за А.Лябедзьку гатовыя галасаваць 2,4%, С.Гайдукевіча — 1,2%, З.Пазьняка — 1,1% выбарцаў, за астатніх — менш за 1%.

Усяго было апытана 1514 чалавек. Памылка рэпрэзэнтатыўнасьці ня большая за 3%. Нагадаем, што з 1994 г. найвышэйшых сярод апанэнтаў А.Лукашэнкі паказчыкаў дасягаў рэйтынг Зянона Пазьняка — 16% у 1996 годзе.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?