Каля 24 тыс. жыхароў Балі былі эвакуяваныя ў чаканні вывяржэння вулкана Агунг. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на CNN.

Відэа: Matt Ooley / twitter

Па дадзеных мясцовых уладаў, слуп попелу падымаўся на вышыню 7600 м. Усяго было эвакуявана 224 населеныя пункты. Таксама быў зачынены мясцовы аэрапорт, у якім у момант вывяржэння вулкана знаходзілася каля 5 тыс. пасажыраў. Многія авіякампаніі адмянілі свае рэйсы на Балі.

У верасні 2017 гады з Балі былі эвакуяваныя больш за 35 тыс. чалавек па той ча прычыне.

Апошняе буйное вывяржэнне Агунга адбылося ў 1963 годзе, у выніку якога загінулі каля 1100 чалавек, а яшчэ дзесяткі тысяч пазбавіліся жылля. Вышыня вулкана дасягае 3142 м, глыбіня кратара — 200 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0