У найбліжэйшыя дні каля станцыі метро «Спартыўная» запрацуе «Макдональдс» з драйвам, піша Tut.by.

Новы мінскі «Макдональдс» знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Глебкі, каля гандлёвага цэнтра «Скала». «Макдональдс» на Прытыцкага, 58 займае плошчу каля 700 квадратных метраў і разлічаны на 174 пасадкавыя месцы.

У новай установе зоны прыёму і выдачы заказаў будуць аддзеленыя адзін ад аднаго. Абслугоўванне пабудавана па сістэме электроннай чаргі. Тут будзе WiFi і кіёскі самаабслугоўвання.

Але «Макдональдс» на «Спартыўнай» будзе не апошняй установай сеткі, якую адкрыюць сёлета. У снежні запрацуе і рэстаран на месцы былога «Салодкага фальварка» на «Фрунзенскай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0