У выхадныя кампанія вілейскіх падлеткаў вырашыла ўзарваць петарду. Гульня скончылася трагічна, піша Рэгіянальная газета.

Па словах Кацярыны Млечкі, намесніка начальніка Вілейскага РАУС, хлопчыка з рванымі ранамі двух пальцаў даставілі ў хірургічнае аддзяленне маладзечанскай бальніцы.

Пацярпелы — 14-гадовы вучань адной з гарадскіх школ.

Зараз па гэтым факце міліцыя праводзіць праверку.

— Падлеткі, якія былі з пацярпелым, блытаюцца ў паказаннях, — кажа Кацярына Млечка. — Адны кажуць, што петарду набылі ў інтэрнэт-краме, другія — што вырабілі самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0