Даследчыкі перавялі ў даляры кошт 3351 тарыфа ад розных пастаўшчыкоў інтэрнэту, у тым ліку 24 пакета паслуг у Беларусі. Выявілася, што сярэдні кошт шырокапалоснага інтэрнэту ў нашай краіне — 12,77 даляраў, што ставіць Беларусь на сёмае месца ў спісе. 

На першым месцы апынуўся Іран, дзе сярэдні кошт інтэрнэта складае 5,37 даляраў у месяц. Самы ж дарагі кошт выхаду ў глабальную сетку — у Буркіна-Фасо, дзе за гэта трэба заплаціць неймаверныя не толькі па афрыканскіх, але і па беларускіх мерках 954,54 даляраў. 

А вось, на якіх месцах размясціліся нашыя суседзі (сярэдні кошт пакета паслуг на месяц):

2. Украіна — $5.47
3. Расія — $10.10
12. Польшча — $19.40
16. Латвія — $19.87
121. Літва — $70.53

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?