На краўдфандынгавай платформе talaka.org ідзе збор сродкаў на правядзенне фестываля дакументальнага кіно «WATCH DOCS Belarus», прысвечанага правам чалавека. Арганізатары просяць далучацца да каманды, альбо хаця б мінімальна падтрымаць грашыма.

З ахвяраваныя сумы ў 5 або 10 рублёў ахвярадаўцы атрымаюць публічную падзяку. А за 20 рублёў — дадаткова фотапаштоўку з аўтографам знакамітага фотамастака Андрэя Лянкевіча. Можна ахвяраваць і болей — поўны спіс бонусаў для ахвярадаўцаў — на старонцы праекту. Той, хто ахвяруе 4000 — стане генеральным спонсарам фестывалю.

Да канца збора сродкаў застаецца 16 дзён, а арганізатары пакуль здолелі сабраць толькі пятую частку з патрэбнай сумы ў 6000 рублёў. Старонка праекту на «Талацэ» — па спасылцы. Далучайцеся да добрае справы!