Вілухіна страціла ажно два медалі

Вілухіна страціла ажно два медалі

Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў біятланістак Вольгу Вілухіну і Яну Раманаву. Яны дыскваліфікаваныя пажыццёва, а іх вынікі на Алімпіядзе ў Сочы ануляваныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба камітэта.

У выніку гэтага рашэння зборная Расіі страціла два сярэбраныя медалі, заваяваныя ў Сочы: Вілухіна ў 2014 годзе стала другой у спрынце, а таксама разам з Раманавай увайшла ў склад эстафетнай каманды, якая выйграла срэбра. Свае медалі павінны будуць здаць Вольга Зайцава і Кацярына Шумілава, якія таксама ўдзельнічалі ў эстафеце. Беларусь у эстафеце перамяшчаецца на 4-е месца.

Аляксей Негадайла і Дзмітрый Трунянкоў заваявалі золата ў спаборніцтвах чацвёрак на Алімпіядзе ў Сочы, аднак іх вынік быў ужо скасаваны 24 лістапада. Тады вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў былі прызнаныя Аляксандр Зубкоў і Аляксей Ваявода, якія таксама прымалі ўдзел у заездах чацвёрак. Негадайлу і Трунянкову забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай МАК у любой якасці.

У Расіі забралі ўжо 11 медалёў хатніх Гульняў. І гэта яшчэ далёка не канец. На наступным тыдні будзе прынята рашэнне наогул аб допуску Расіі да Алімпіяды-2018. 

Вось так табліца ўзнагарод выглядала да дыскваліфікацый:

Месца Краіна Золата Срэбра  Бронза Усяго
1 Расія 13 11 9 33
2 Нарвегія 11 5 10 26
3 Канада 10 10 5 25
4 ЗША 9 7 12 28
5 Нідэрланды 8 7 9 24

А цяпер табліца выглядае так

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Нарвегія 11 7 11 28
2 Канада 10 10 5 25
3 Расія 10 5 9 24
4 ЗША 9 10 11 30
5 Нідэрланды 8 8 8 24
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?