Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведае Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), які пачнецца 29 лістапада. Кіраўнік расійскай дзяржавы ўпершыню возьме ўдзел у мерапрыемстве, заўважыў прэс-сакратар патрыярха Аляксандр Волкаў.

Пуцін сустрэнецца з епіскапатам РПЦ у храме Хрыста Збаўцы. Раней, як распавёў кіраўнік Сінадальнага аддзела Маскоўскага патрыярхата па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам і СМІ Уладзімір Лягойда, Пуцін толькі звяртаўся з прывітаннем да ўдзельнікаў Архірэйскага сабора і сустракаўся з архірэямі ў Крамлі.

На саборы 2017 года, як чакаецца, будзе абмяркоўвацца пытанне аб сапраўднасці астанкаў імператара Мікалая II і яго сям'і, пра магчымасць доступу ў інтэрнэт у манастырах і пра дазвол колькасці шлюбаў і разводаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?