Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

На таргах у Мінску 28 лістапада даляр ЗША вырас на 0,0047 (0,24%) і стаў роўна 2,0000 рублі.

Нагадаем, што планку ў два рублі даляр пераадолеў на таргах 15 лістапада. Тады курс амерыканскай валюты вырас з 1,9976 да 2,0057, на наступны дзень ён вырас да 2,0068 — гэта пакуль гадавы максімум.

На таргах 23 лістапада даляр апусціўся ніжэй за 2 рублі. На таргах у панядзелак ён апусціўся да 1,9953. 1 студзеня 2017 года курс амерыканскай валюты быў 1,9585.

Еўра пасля ўчорашняга максімуму знізіўся на 0,0006 да 2,3797.

Расійскі рубель вырас на 0,0008 да 3,4259 за 100 расійскіх. Гадавы максімум складае 3,4267.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0