У фізкультурна-спартыўным клубе «Волат» праводзяць акцыю «Адкрытая зала». Кожныя выхадныя займацца тут можна будзе бясплатна, паведамляе партал tut.by.

Фота: volatclub.by

Фота: volatclub.by

— Пачынаючы з 2 снежня кожную суботу і нядзелю, з 17.00 да 20.30, наша спартыўная база па адрасе Перадавая, 6 адкрыта для свабоднага наведвання, — тлумачыць задумку старшы трэнер Віталь Рак. — У Беларусі мала людзей выбіраюць спорт. Мы спадзяёмся, што так іх стане больш.

Тым, хто прыйдзе ў клуб, дазволяць карыстацца ўсім інвентаром. У зале ёсць стол для настольнага тэніса з ракеткамі і мячыкамі, турнікі, брусы, ліны, гантэлі і гіры, алімпійскія штангі і наборы бліноў, стойкі для рэжыму і прыседу, цяжкаатлетычны памост, завесы TRX, вяслярны трэнажор і іншае абсталяванне. Як займацца, растлумачыць дзяжурны трэнер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?