Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Казахстана Ергалі Булегенавым з прычыны завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, піша БелТА.

«Перад афіцыйным візітам прэзідэнта Казахстана ў нас добрае ўступленне да яго. Гэта ўжо добра. Што кепска — сябры з'язджаюць. Жыццё дыпламатаў такое, як і ў вайскоўцаў. Адслужыў тэрмін — паехаў на іншую працу, на Радзіму, яшчэ кудысьці. Мы гэта разумеем. Але яшчэ раз падкрэсліваю: вы для нас чалавек не чужы. Вы рабілі вельмі шмат для таго, каб у нас былі добрыя адносіны паміж краінамі, вы рабілі ўсё, каб нашы народы былі блізкія», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца адносін з Казахстанам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта адна з самых блізкіх для Беларусі краін.

«Мы ў эканамічным саюзе з вамі, у нас няма палітычных рознагалоссяў, мы аднолькава глядзім на парадак дня міжнародных адносін. Словам, разыходжанняў у нас няма практычна ніякіх. І ў гэтым вялікая ваша заслуга - ва ўмацаванні дружбы паміж Казахстанам і Беларуссю», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Спадзяюся, што вы назаўжды застанецеся сябрам беларускага народа, нашай дзяржавы, і дзе б вы ні працавалі надалей, вы будзеце памятаць, што частка вашага жыцця была прысвечана Беларусі», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0